ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 3 кастрычніка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +19°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 мая 2023, 16:43

Другі тур выбараў прэзідэнта Турцыі пройдзе 28 мая

Фота з архіва
Фота з архіва

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Турцыі пройдзе 28 мая. Аб гэтым заявіў кіраўнік Вышэйшай выбарчай камісіі Турцыі Ахмет Енер, паведамляе тэлеканал TRT Haber.

Ахмет Енер праінфармаваў, што ў Турцыі на гэты час адкрыта 100 працэнтаў урнаў, яўка на выбары прэзідэнта ў краіне склала 88,92 працэнта, за мяжой - 52,69 працэнта.

Паводле папярэдніх даных, на выбарах прэзідэнта 14 мая дзеючы лідар краіны Рэджэп Таіп Эрдаган атрымаў 49,51 працэнта галасоў, Кемаль Кылычдараглу - 44,88 працэнта, Сінан Аган - 5,17 працэнта і Мухарэм Інджэ - 0,44 працэнта.

У сувязі з тым, што ніводны з кандыдатаў у прэзідэнты не змог пераадолець неабходны парог - 50 працэнтаў, было вырашана правесці другі тур 28 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі