ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 29 ліпеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +26°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
01 чэрвеня 2021, 10:52

Другі этап змякчэння каранавірусных абмежаванняў пачаўся ў Турцыі

Фота  Reuters
Фота Reuters

1 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Другі этап працэсу змякчэння абмежаванняў, уведзеных раней уладамі Турцыі ў рамках барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруса, пачаўся сёння, паведамляе ТАСС.

Калі раней жыхарам было забаронена выходзіць на вуліцу ў будныя дні з 21.00 да 05.00, а таксама ў суботу і нядзелю, то з 1 чэрвеня ў краіне каменданцкая гадзіна будзе дзейнічаць з 22.00 да 05.00 з панядзелка па суботу, а таксама ўвесь дзень у нядзелю. Акрамя таго, кафэ і рэстараны змогуць прымаць у сябе наведвальнікаў пры ўмове выканання ўсіх неабходных мер засцярогі.

Напярэдадні прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган паабяцаў, што бліжэй да ліпеня ўлады зноў прааналізуюць статыстыку каранавіруса, пасля чаго вызначаць далейшыя дзеянні.

У красавіку гэтага года ў Турцыі быў зафіксаваны максімальны сутачны прырост інфіцыраваных каранавірусам - больш за 60 тыс. чалавек. Пасля гэтага ўлады ўводзілі спачатку частковыя абмежаванні, а потым татальны лакдаўн прыкладна на два тыдні. У выніку гэтых мер прырост скараціўся ў восем разоў - напярэдадні зафіксаваны 6493 новыя выпадкі.

Каранавірус быў упершыню выяўлены ў Турцыі 10 сакавіка мінулага года ў мясцовага жыхара, які вярнуўся з Еўропы. Агульная колькасць інфіцыраваных у краіне на гэты момант перасягнула 5 млн, памерлі 47 527 чалавек.

Турцыя пачала 14 студзеня масавую вакцынацыю насельніцтва ад каранавіруса. На сённяшні дзень прышчапіліся больш за 29 млн чалавек, з іх першы кампанент вакцыны атрымалі амаль 16 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі