
26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнікі дзяржаў - членаў Еўрасаюза дасягнулі пагаднення наконт раней прадстаўленага плана Еўракамісіі адносна зніжэння спажывання газу на 15 працэнтаў у мэтах эканоміі. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на агенцтва DPA.
Паводле даных DPA, план ЕК будзе афіцыйна зацверджаны 26 ліпеня на пасяджэнні кіраўнікоў Мінэнерга краін ЕС.
Згодна з планам, еўрапейскія краіны ў добраахвотным парадку знізяць расход газу на 15 працэнтаў на працягу васьмі месяцаў - са жніўня бягучага года па канец сакавіка 2023 года.
План ЕК распрацаваны на фоне апасенняў Бруселя аб поўным прыпыненні імпарту газу з Расіі. Між іншым раней паведамлялася, што шэраг краін выступілі катэгарычна супраць такой ініцыятывы, якая можа згубна паўплываць на прамысловы сектар.-0-