22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутат Вярхоўнай рады Дзмітрый Разумкоў прапанаваў канфіскаваць "згодна з законам" расійскі газ з транзітных трубаправодаў і запампоўваць яго ва ўкраінскія сховішчы, паведамляе ТАСС.
Паводле яго слоў, праз Украіну штодзень прапампоўваюцца мільёны куб.м газу з РФ, і пры гэтым яна не можа напоўніць уласныя сховішчы неабходнымі запасамі. Разумкоў дадаў, што цяпер у сховішчы знаходзіцца каля 11 млрд куб.м газу, а колькі будзе запампавана туды за восень, пакуль невядома.
Ён сказаў, што ўрад разам з "Нафтагазам" павінны распрацаваць спецыяльны план дзеянняў для развіцця галіны.-0-