Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 кастрычніка 2021, 15:15

Даследаванне: вакцынацыя на 90 працэнтаў зніжае рызыку шпіталізацыі і смерці ў людзей старэйшых за 50 гадоў

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вакцыны ад COVID-19 на 90 працэнтаў зніжаюць рызыку шпіталізацыі і смерці ў людзей старэйшых за 50 гадоў. Такія даныя прадаставіла французская даследчая група Epi-Phare. Аб гэтым паведамляецца на сайце Epi-Phare.

У двух паралельных даследаваннях прынялі ўдзел больш за 22 млн чалавек: 15,4 млн чалавек ва ўзросце ад 50 да 74 гадоў (7,7 млн прышчэпленых і 7,7 млн невакцынаваных) і 7,2 млн чалавек ва ўзросце 75 гадоў і старэйшыя (3,6 млн прышчэпленых і 3,6 млн невакцынаваных). Даследаванне праходзіла з 27 снежня па 20 ліпеня 2021 года.

Даныя, атрыманыя ў час даследаванняў, паказалі, што вакцынацыя зніжае рызыку шпіталізацыі і смерці на 90 працэнтаў. Вучоныя таксама выявілі, што прэпараты ад COVID-19 у групе, дзе прымалі ўдзел людзі старэйшыя за 50 гадоў, эфектыўныя супраць дэльта-варыянта каранавіруса.

Як расказаў дырэктар кампаніі Epi-Phare эпідэміёлаг Махмуд Зурэйк, гэта азначае, што ў вакцынаваных людзей у дзевяць разоў менш шанцаў быць шпіталізаванымі або памерці з-за COVID-19, чым у невакцынаваных.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі