ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Малавоблачна +17°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 красавіка 2023, 15:39

Дар'я Трэпава прызналася, што мае дачыненне да забойства Уладлена Татарскага

Фота ТАСС
Фота ТАСС

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дар'я Трэпава, якая была затрымана па падазрэнні ў дачыненні да забойства ваеннага карэспандэнта Уладлена Татарскага і да ўзрыву ў кафэ Санкт-Пецярбурга, прызналася ва ўчыненых злачынствах, паведамляе ТАСС са спасылкай на апублікаванае відэа МУС РФ.

На відэа дзяўчына ў час допыту расказала, што пранесла ў кафэ статуэтку, якая пасля ўзарвалася. Акрамя таго, на пытанне супрацоўніка, чаму яна была арыштавана, Дар'я агучыла, што яе затрымалі "за знаходжанне на месцы забойства Уладлена Татарскага".

Раней паведамлялася аб яе арышце супрацоўнікамі Следчага камітэта РФ.

2 красавіка ў адным з кафэ Санкт-Пецярбурга адбыўся ўзрыў. Ва ўстанове праходзіла мерапрыемства ваенкара Уладлена Татарскага (сапраўднае імя - Максім Фамін). У выніку ўзрыву пацярпелі 32 чалавекі. Сам Татарскі загінуў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі