Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 верасня 2021, 12:00

Данія адмяніла ўсе каранавірусныя абмежаванні

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Даніі з сённяшняга дня здымаюцца ўсе ўведзеныя з-за COVID-19 абмежаванні, паведамляе выданне Politico.

"Вакцынацыя і вялікія намаганні ўсіх грамадзян краіны - аснова таго, чаму мы сталі моцнымі", - сказаў міністр аховы здароўя Даніі Магнус Хеуніке. Раней ва ўрадзе краіны запэўнілі, што інфекцыя каранавіруса больш не ўяўляе небяспекі для дацкага грамадства.

Як адзначае Deutsche Welle, з гэтага часу пры наведванні грамадскіх мерапрыемстваў жыхарам Даніі не трэба будзе прадастаўляць даведку аб вакцынацыі. Таксама раней у краіне быў адменены і масачны рэжым. У пачатку верасня ў Даніі ўпершыню за апошнія паўтара года адкрыліся дыскатэкі, аднак наведваць іх маглі толькі вакцынаваныя або перахварэлыя на каранавірус грамадзяне. Цяпер дыскатэкі будуць працаваць для ўсіх жадаючых.

Прычынай зняцця абмежаванняў у Даніі стаў высокі ўзровень вакцынацыі. На сённяшні дзень цалкам прышчэплены 83 працэнты насельніцтва краіны старэйшыя за 12 гадоў. Адзначаецца, што Данія стала першай краінай у Еўрасаюзе, якая цалкам адмяніла ўсе абмежаванні, уведзеныя з-за COVID-19.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі