Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 кастрычніка 2021, 16:02

Даходы порта Клайпеды скараціліся на 25 працэнтаў

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Агульная выручка АТ "Клайпедас нафта" за дзевяць месяцаў 2021 года скарацілася на 24,8 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, піша літоўскае нацыянальнае тэлебачанне і радыё LRT.

За верасень 2021 года выручка кампаніі зменшылася на 25 працэнтаў і склала 4,8 млн еўра, у параўнанні з тым жа месяцам папярэдняга года, калі даход склаў 6,4 млн еўра. Такія даныя прадаставіла "Клайпедас нафта" на Вільнюскай фондавай біржы Nasdaq.

Як раней паведамляў Банк Літвы, эканоміка краіны запаволіць сваё аднаўленне з-за санкцый, уведзеных супраць Беларусі. У адказ на ўведзеныя абмежаванні Беларусь аб'явіла аб сваёй гатоўнасці хутка перанакіраваць калійныя ўгнаенні з Літвы ў расійскія парты. У снежні экспартны транзіт Беларусі праз Літву цалкам спыніцца, а літоўскія кампаніі панясуць шматмільённыя страты.

Беларускія грузы складаюць больш за 32 працэнты ад агульнага грузапатоку Клайпедскага порта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі