Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 сакавіка 2020, 14:23

COVID-19: колькасць людзей у свеце, якія заразіліся, за 6 дзён падвоілася, нягледзячы на прынятыя меры

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нягледзячы на меры, што прымаюцца практычна ва ўсім свеце для барацьбы з распаўсюджваннем каранавіруса новага тыпу, колькасць людзей, якія заразіліся, прадаўжае хутка расці: за апошнія шэсць дзён яна практычна падвоілася і перасягнула 403 тыс. чалавек. Зафіксавана больш за 18 тыс. смяротных выпадкаў. Вірус пранік у больш як 150 дзяржаў, паведамляе ТАСС.

Тым часам у Кітаі эпідэміялагічная абстаноўка палепшылася настолькі, што ўлады палічылі за магчымае пачаць адмену каранціну, які дзейнічаў два месяцы, у правінцыі Хубэй, дзе ў канцы мінулага года была зафіксавана першая ўспышка каранавіруса. Як паведаміў Дзяржкамітэт па пытаннях аховы здароўя КНР, за мінулыя суткі ў краіне зафіксавана ўсяго 47 новых выпадкаў інфіцыравання, прычым усе яны завозныя.

Адной з найбольш неспрыяльных застаецца сітуацыя ў Італіі, якая стала галоўным ачагом каранавіруса ў Еўропе: як паведамілі 24 сакавіка італьянскія ўлады, за суткі колькасць памерлых у краіне ад захворвання, выкліканага каранавірусам, і яго наступстваў склала 743 чалавекі. Пры гэтым у цэлым па краіне тэмпы распаўсюджвання інфекцыі прадаўжаюць крыху зніжацца. З 10 сакавіка па ўсёй Італіі ўведзены жорсткі каранцін і абмежаванні на перамяшчэнне насельніцтва. Тэрмін іх дзеяння, які пакуль разлічаны да 3 красавіка, будзе прадоўжаны.

Паводле інфармацыі Універсітэта Джонса Хопкінса, у ЗША зафіксавана ўжо звыш 53 тыс. выпадкаў заражэння на каранавірус, памерлі 696 чалавек. Больш за 50 працэнтаў выпадкаў прыпадае на штаты Нью-Ёрк, Вашынгтон і Каліфорнія. Разам з тым прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пацвердзіў жаданне аднавіць да велікодных святаў, якія прыпадаюць на 12 красавіка, хаця б часткова работу прыватнага сектара ЗША. На яго думку, адмена санітарных абмежаванняў у ЗША ў сувязі з распаўсюджваннем новага каранавіруса можа пачацца з Тэхаса і Паўночнага Захаду.

Такога ж меркавання прытрымліваецца прэзідэнт Бразіліі Жаір Балсанару, які назваў неапраўданымі рашэнні рэгіянальных і мясцовых улад краіны аб увядзенні каранцінных мер і абмежаванняў на работу асобных сектараў эканомікі ў сувязі з эпідэміяй каранавіруса. На гэты момант колькасць інфіцыраваных складае ў Бразіліі амаль 2,2 тыс. чалавек, 46 хворых памерлі. Паводле слоў Балсанару, вірус уяўляе небяспеку толькі для людзей старэйшых за 60 гадоў, а лятальныя выпадкі ў здаровых пацыентаў малодшых за 40 гадоў з'яўляюцца рэдкімі. Прэзідэнт выказаў меркаванне, што большасць насельніцтва ў выпадку заражэння нават не заўважыць гэтага.

У той жа час у Індыі былі прыняты першыя ў гісторыі краіны беспрэцэдэнтныя меры па закрыцці дзяржавы. Прэм'ер-міністр Нарэндра Модзі заявіў, што, паколькі пакуль лякарства ад каранавіруса няма, ізаляцыя - адзіны спосаб барацьбы з ім. Модзі заклікаў да самаізаляцыі на 21 дзень жыхароў кожнага штата, акругі і вёскі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі