Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 лістапада 2021, 13:59

Чырвоная зона каранціну ва Украіне павялічылася да 17 абласцей

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва Украіне чырвоная зона каранціну павялічылася да 17 абласцей. Аб гэтым паведамляецца на сайце Міністэрства аховы здароўя краіны.

У аранжавай зоне знаходзяцца пяць рэгіёнаў, а ў жоўтай толькі тры вобласці - Кіраваградская, Закарпацкая і Цярнопальская.

Ва Украіне за мінулыя суткі заразіліся каранавірусам 13 068 чалавек, памерлі 473. Больш за ўсё выпадкаў заражэнняў за суткі было зафіксавана ў Адэскай, Харкаўскай, Днепрапятроўскай, Мікалаеўскай і Львоўскай абласцях.

Паводле даных Універсітэта Джонса Хопкінса, з пачатку пандэміі ва Украіне было зарэгістравана 3 218 967 выпадкаў заражэння COVID-19, памерлі 76657 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі