Сцяг Нядзеля, 1 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 кастрычніка 2024, 19:43

Члены БРІКС узгаднілі спіс краін-партнёраў арганізацыі

Фота БРІКС
Фота БРІКС
24 кастрычніка, Казань /Кар. БЕЛТА/. Члены БРІКС узгаднілі спіс краін - партнёраў арганізацыі. Аб гэтым Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў на прэс-канферэнцыі па выніках саміту БРІКС у Казані, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цікавасць да работы ў гэтым аб'яднанні праяўляюць многія краіны: 35 краін удзельнічалі ў мерапрыемствах у Казані. Мы ўзгаднілі з партнёрамі, што на першым этапе (маю на ўвазе магчымае расшырэнне) мы пойдзем па шляху ўзгаднення спіса краін-партнёраў. Гэты спіс узгоднены", - сказаў Уладзімір Пуцін.

Паводле яго слоў, некаторыя з дзяржаў гатовы прымаць поўнафарматны ўдзел у рабоце БРІКС.

"Сітуацыя будзе развівацца наступным чынам: мы накіруем запрашэнні і прапановы краінам - будучым партнёрам удзельнічаць у нашай рабоце ў такой якасці і пры атрыманні станоўчага адказу ўжо аб'явім аб тым, хто знаходзіцца ў гэтым спісе", - растлумачыў Прэзідэнт Расіі.

Як паведамлялася, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю выданню "Известия" на палях саміту ў Казані заявіў, што Беларусь стала партнёрам у БРІКС. "Мы сталі партнёрамі - гэта абавязковая прыступка перад уступленнем у гэты клуб", - сказаў беларускі лідар.

Яшчэ раней, у час выступлення на саміце, Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў гатоўнасць да паўнапраўнага членства ў арганізацыі. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі склаліся высокі ўзровень узаемадзеяння і даверныя адносіны з абсалютнай большасцю краін - удзельніц саміту.

"Са многімі мы маем ужо працяглую гісторыю паспяховага супрацоўніцтва. Цяпер мы можам дапоўніць нашы напрацоўкі на двухбаковым трэку новымі дасягненнямі ў інтэграцыйным фармаце. Мінск пацвярджае поўную гатоўнасць да паўнапраўнага членства ў нашай арганізацыі", - заявіў Прэзідэнт.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі