Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 лістапада 2019, 13:11

Член Сената Балівіі Жанін Аньес заявіла, што стане выконваючым абавязкі прэзідэнта

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Другі віцэ-спікер Сената парламента Балівіі Жанін Аньес з апазіцыйнай партыі "Дэмакратычнае адзінства" заявіла, што возьме на сябе абавязкі прэзідэнта пасля адстаўкі Эва Маралеса, паведамляе ТАСС.

"У адпаведнасці з канстытуцыяй, гэту адказнасць выпала прыняць на сябе мне. Я раблю гэта толькі для таго, каб склікаць новыя выбары", - сказала Жанін Аньес у эфіры тэлеканала "Унітэль".

Раней Эва Маралес заявіў, што падае ў адстаўку з пасады прэзідэнта Балівіі. Пазней стала вядома, што ў адстаўку таксама падалі віцэ-прэзідэнт Балівіі Альвара Гарсія Лінера і спікер Сената Балівіі Адрыяна Сальвацьера.

У Балівіі 20 кастрычніка прайшлі прэзідэнцкія выбары. Згодна з інфармацыяй, якую апублікаваў Вышэйшы выбарчы суд, перамогу атрымаў дзеючы кіраўнік дзяржавы Эва Маралес. Яго асноўны сапернік - экс-прэзідэнт Карлас Меса - заявіў, што не прызнае перамогу Эва Маралеса ў першым туры. Пасля абвяшэння вынікаў волевыяўлення ў Балівіі ўспыхнулі пратэсты і пачаліся забастоўкі. Маралес аб'явіў рэжым надзвычайнага становішча і абвінаваціў апазіцыю ў спробе арганізаваць дзяржаўны пераварот. 10 лістапада на фоне пратэстаў, якія не спыняліся, лідар дзяржавы аб'явіў аб правядзенні новых прэзідэнцкіх выбараў.

Шэраг лацінаамерыканскіх краін назвалі сітуацыю ў Балівіі дзяржпераваротам. Занепакоенасць падзеямі, што адбываюцца ў рэспубліцы, выказаў і генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш. Кіраўнік ААН, у прыватнасці, адзначыў важнасць урэгулявання існуючай сітуацыі мірным шляхам і правядзення новых сумленных выбараў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі