Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 лістапада 2021, 16:01

Член Савета пры Прэзідэнце РФ па міжнацыянальных адносінах: бежанцы сталі заложнікамі заклікаў ЕС

12 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Бежанцы, якія знаходзяцца на беларуска-польскай граніцы, сталі заложнікамі зваротаў з боку краін Еўрасаюза з заявамі аб гатоўнасці аказаць дапамогу. Такое меркаванне выказаў член Камісіі па міграцыйных пытаннях і сацыяльна-культурнай адаптацыі замежных грамадзян Савета пры Прэзідэнце РФ па міжнацыянальных адносінах, член Грамадскага савета пры МУС Расіі, прафесар Дзяржаўнага ўніверсітэта кіравання Уладзімір Волах сёння на праведзеным у Маскве круглым стале, прысвечаным крызісу з бежанцамі на граніцы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Самая складаная сітуацыя датычыцца канкрэтных людзей, якія сталі заложнікамі гэтай сітуацыі: яны паверылі тым зваротам, якія былі раней зроблены з боку шэрага дзяржаў Еўрапейскага саюза, што гэтыя дзяржавы гатовы прыняць і аказаць дапамогу, - сказаў Уладзімір Волах. - У многіх грамадзян, якія цяпер знаходзяцца ў Беларусі, з Сірыі, Афганістана, іншых дзяржаў, ёсць або знаёмыя, або сваякі ў дзяржавах Еўрасаюза, і яны, вядома, імкнуцца трапіць у ЕС".

Член Савета пры Прэзідэнце РФ упэўнены, што намаганні Еўрасаюза, міжнародных арганізацый павінны быць накіраваны на аказанне дапамогі тым, хто цяпер знаходзіцца на беларуска-польскай граніцы. "Трэба, каб дзяржавы Еўропы выказалі добрую волю аказаць ім дапамогу, гэта значыць часткова прыняць да сябе на тэрыторыю, што, вядома, вельмі і вельмі праблематычна", - адзначыў ён.

Уладзімір Волах таксама лічыць, што неабходна звярнуцца да ўлад тых дзяржаў, адкуль гэтыя грамадзяне вымушаны былі выехаць, "і, напэўна, максімальна пастарацца пераканаць, што калі ёсць такая магчымасць, вярнуцца да сябе на радзіму".

"Але самая галоўная прычына, мне здаецца, у тым, што неабходна нармалізацыя міжнароднай сітуацыі ў тых дзяржавах, адкуль прыбылі гэтыя людзі. Калі ў гэтых дзяржавах будзе мір, спакой, то не трэба будзе грамадзянам гэтых дзяржаў шукаць міжнародную абарону ў іншых краінах", - падкрэсліў Уладзімір Волах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі