Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Чэхія адмаўляецца далучыцца да міграцыйнага пакта ААН

У свеце 14.11.2018 | 16:39
Андрэй Бабіш. Фота Reuters
Андрэй Бабіш. Фота Reuters

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Чэхіі заявіў аб адмове ад далучэння краіны да глабальнага пакта ААН па міграцыі, паведамляе "Радыё Прага".

Адзначаецца, што Чэхія не прымае ў гэтым дакуменце адсутнасць некаторых прыярытэтаў і дакладнага размежавання паняццяў легальнай і нелегальнай міграцыі. Асабліва падкрэсліваецца, што ў дакуменце няма азначэння нелегальнай міграцыі як непажаданай з'явы.

Чэшскі прэм'ер Андрэй Бабіш заяўляў раней, што не згодны з неадназначнасцю фармулёвак дакумента: "Ніхто іншы, акрамя нас, не будзе вырашаць, каго мы пусцім да сябе жыць і працаваць. Гэта справа нашых фірм, розных нашых органаў і ўрада. Нязменным застаецца тое, што мы не прымем ніводнага нелегальнага мігранта. Мне не падабаецца дакумент, які прапануецца, ён дапускае розныя інтэрпрэтацыі, што вядзе да злоўжыванняў".

Пазіцыю прэм'ера падтрымаў і кіраўнік МЗС Чэхіі Томаш Петршычэк: "З боку Чэшскай Рэспублікі выказваўся шэраг заўваг - наконт спосабу абмеркавання гэтага пакта і па яго змесце. Мы дэкларавалі, што чакаем распрацоўкі больш дакладнай фармулёўкі, якая вызначае праблему нелегальнай міграцыі. Гэтага няма. Далучэнне да пакта ў гэты момант нам здаецца контрпрадукцыйным".

У ліпені 2018 года ўсе краіны - члены ААН (за выключэннем ЗША) узгаднілі канчатковы тэкст Глабальнага дагавора аб бяспечнай, упарадкаванай і легальнай міграцыі - першага ўсёабдымнага міжурадавага дагавора, які ахоплівае розныя аспекты гэтай сферы. Пазней аб сваім выхадзе з дагавора заявіла Венгрыя. Таксама ў кастрычніку бягучага года Аўстрыя заявіла, што адмаўляецца падпісваць пагадненне ААН аб міграцыі.

ААН плануе прыняць сусветны пакт па міграцыі ў першай палове снежня 2018 года на канферэнцыі ў Марока.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Хто часцей за ўсё наведвае Беларусь па бязвізавым рэжыме Паводле даных на 29 лістапада, магчымасцямі 30-дзённага бязвізавага знаходжання ў Беларусі скарысталіся амаль 179 тыс. грамадзян розных краін.