Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 чэрвеня 2021, 12:37

Чэхія 21 чэрвеня адкрые граніцы для грамадзян ЕС

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чэхія 21 чэрвеня адкрые граніцы для грамадзян ЕС і Сербіі, паведамляе інфармацыйнае агенцтва AFP.

Пры ўездзе ў краіну падарожнікі павінны будуць прад'явіць дакумент, які пацвярджае вакцынацыю або перанесеную каранавірусную інфекцыю, альбо адмоўны ПЛР-тэст на COVID-19.

Улады павялічылі ліміт на наведванне культурных мерапрыемстваў да 1 тыс. чалавек у памяшканні і да 2 тыс. чалавек на адкрытым паветры. У большасці рэгіёнаў краіны ў школах дазволілі не насіць маскі дзецям і настаўнікам.

У Чэхіі з 31 мая працуюць магазіны, рэстараны, кінатэатры, тэатры і канцэртныя залы. Насіць маскі ў грамадскіх месцах абавязкова.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі