Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 чэрвеня 2020, 10:08

Чатыры краіны ЕС стварылі альянс для распрацоўкі вакцыны ад каранавіруса

4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Германія, Францыя, Італія і Нідэрланды стварылі альянс з мэтай паскорыць вытворчасць вакцыны ад каранавіруса COVID-19 на еўрапейскай тэрыторыі. Аб гэтым паведамляе нямецкая тэлерадыёкампанія Deutsche Welle.

Чатыры буйнейшыя эканомікі Еўропы сумесна разглядаюць розныя многаабяцальныя ініцыятывы і вядуць перагаворы з рознымі фармацэўтычнымі кампаніямі, паведаміла Міністэрства аховы здароўя Нідэрландаў 3 чэрвеня.

"Мэта "Альянсу за інклюзіўную вакцыну" - забяспечыць магчымасць вытворчасці вакцыны на еўрапейскай тэрыторыі, дзе гэта толькі магчыма. Германія, Францыя, Італія і Нідэрланды перакананы, што для паспяховага выніку патрэбны сумесная стратэгія і інвестыцыі", - адзначаецца ў заяве.

У дакуменце таксама гаворыцца, што альянс разглядае многаабяцальныя ініцыятывы ў сферы распрацоўкі вакцын, каб забяспечыць патрэбную колькасць вакцыны для Еўрасаюза і іншых краін, асабліва для бедных краін Афрыкі.

Паводле даных СААЗ, ва ўсім свеце каля 10 вакцын ужо дапушчаны да клінічных выпрабаванняў, яшчэ 121 знаходзіцца ў работе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі