Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Чатыры чалавекі застаюцца ў бальніцы пасля стральбы каля храма ў Кізляры

У свеце 19.02.2018 | 12:50

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля стральбы каля праваслаўнага храма ў дагестанскім Кізляры ў бальніцы застаюцца чатыры чалавекі, у тым ліку дзве жанчыны ў рэанімацыі ў цяжкім стане, паведамляе ТАСС са спасылкай на галоўнага ўрача Дагестанскага цэнтра медыцыны катастроф Казанфара Курбанава.

"Стан пацярпелых без змяненняў, дзве жанчыны ў цяжкім стане, яны знаходзяцца ў рэанімацыі, паліцэйскі і баец Расгвардыі - у стане сярэдняй цяжкасці", - сказаў Казанфар Курбанаў. Урач таксама ўдакладніў, што адной з жанчын была праведзена ампутацыя рукі на ўзроўні локцевага сустава.

Як паведамлялася, 18 лютага ў дагестанскім Кізляры злачынец адкрыў стральбу па людзях каля храма Георгія Перамаганосца. Загінулі пяць чалавек. Чацвёра былі паранены, у тым ліку супрацоўнікі паліцыі і Расгвардыі. Ва ўсіх пацярпелых агнястрэльныя раненні. Паводле адных даных, мужчына зайшоў у царкву, паводле іншых, страляў па людзях, якія выходзілі. У асноўным гэта былі жанчыны. Злачынец быў ліквідаваны паліцэйскімі. Асоба стралка ўстаноўлена, гэта мясцовы жыхар 1995 года нараджэння. СК узбудзіў крымінальную справу па артыкулах "Забойства з абцяжваючымі абставінамі" і "Замах на жыццё супрацоўніка праваахоўнага органа". Расследаванне ўзяў на асабісты кантроль старшыня СК РФ Аляксандр Бастрыкін.

Пахаванне загінулых у выніку стральбы каля храма ў Кізляры пройдзе 20 лютага.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Гандаль у Мінску ў святочныя дні Магазінам Мінска з 15 снежня па 15 студзеня рэкамендавана працаваць без закрыцця на рамонт і санітарны дзень.