Сцяг Пятніца, 13 верасня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 жніўня 2024, 19:43

Чацвёра захопленых у заложнікі ў калоніі ў Валгаградскай вобласці РФ загінулі

Фота РІА Навіны
Фота РІА Навіны
23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасля захопу заложнікаў у папраўчай калоніі строгага рэжыму нумар 19 (ПК-19) у Валгаградскай вобласці Расіі загінулі чацвёра супрацоўнікаў калоніі. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на інфармацыю, прадстаўленую Федэральнай службай выканання пакаранняў (ФСВП) Расіі.

"У ПК-19 УФСВП Расіі па Валгаградскай вобласці чацвёра злачынцаў захапілі ў заложнікі восем супрацоўнікаў калоніі і чацвярых асуджаных", - гаворыцца ў паведамленні ФСВП. Адзначаецца, што чацвярым супрацоўнікам калоніі былі нанесены колата-рэзаныя раны рознай ступені цяжкасці, трое з іх памерлі. Затым памёр яшчэ адзін чалавек, які быў шпіталізаваны. Таксама з-за дзеянняў злачынцаў пацярпелі чацвёра асуджаных.

"Пры правядзенні спецыяльнай аперацыі па вызваленні заложнікаў супрацоўнікамі УФСВП Расіі па Валгаградскай вобласці і Расгвардыі ўсе чацвёра злачынцаў былі ліквідаваны, - паведамілі ў прэс-службе ФСВП. - Пацярпелых сярод асоб, якія прымалі ўдзел у аперацыі па вызваленні заложнікаў, няма".

Раней паведамлялася, што сёння ў Валгаградскай вобласці РФ зняволеныя захапілі ў заложнікі супрацоўнікаў папраўчай калоніі строгага рэжыму нумар 19. Федэральная служба выканання пакаранняў Расіі праінфармавала, што захоп адбыўся ў час пасяджэння дысцыплінарнай камісіі, дзе ў тым ліку разглядаюцца справы злосных парушальнікаў. У нападзенні ўдзельнічалі чацвёра зняволеных. СК Расіі ўзбудзіў крымінальную справу па артыкулах аб захопе заложнікаў і дэзарганізацыі дзейнасці папраўчых устаноў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі