Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
02 чэрвеня 2021, 14:01

Частата пабочных з'яў ад расійскіх вакцын супраць COVID-19 нязначная

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Частата непажаданых пабочных з'яў пасля вакцынацыі супраць каранавіруса расійскімі прэпаратамі вельмі нязначная, заявіла кіраўнік Федэральнай службы нагляду ў сферы аховы здароўя Ала Самойлава на Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме, паведамляе ТАСС.

"Збіраючы ўсе непажаданыя рэакцыі, мы рэгіструем вельмі невысокі, вельмі нязначны працэнт непажаданых рэакцый ад прымянення вакцын. Гэта вельмі здорава. Самае галоўнае, гэта сведчыць аб бяспецы вакцын і гэта ўсяляе ўпэўненасць у нашых пацыентаў", - сказала Ала Самойлава.

Яна растлумачыла, што сачыць за наяўнасцю непажаданых рэакцый, у прыватнасці, даюць магчымасць дзённікі вакцынаваных. "Кожны пацыент, які правакцынаваны, мае магчымасць у дзённіку саманазірання ўводзіць усе непажаданыя рэакцыі, якія ёсць у пацыента ў ходзе прымянення вакцыны. Гэтыя ўсе даныя збіраюцца ў нашай базе фармаканагляду, і мы тым самым можам кантраляваць усе непажаданыя рэакцыі", - расказала Ала Самойлава.

Цяпер у РФ зарэгістраваны чатыры расійскія вакцыны ад каранавіруса. Самая распаўсюджаная з іх - "Спадарожнік V", распрацаваная Цэнтрам імя Гамалеі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі