ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 19 лютага 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +4°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 студзеня 2020, 13:15

Часовы прэзідэнт Балівіі падпісала закон аб прадаўжэнні сваіх паўнамоцтваў

Жанін Аньес. Фота  Reuters
Жанін Аньес. Фота Reuters

21 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Часовы прэзідэнт Балівіі Жанін Аньес падпісала закон, які прадаўжае яе паўнамоцтвы і тэрмін работы дзеючага складу парламента. Аб гэтым яна заявіла ў сваім Twitter-акаўнце.

"Я вітаю рашэнне Шматнацыянальнага заканадаўчага сходу зацвердзіць закон аб прадаўжэнні мандата выбраных органаў улады. Сёння мы прынялі яго для ўмацавання дэмакратыі ў нашай краіне", - напісала Жанін Аньес.

Як паведамляе ТАСС, згодна з падпісаным дакументам, Жанін Аньес зможа займаць пасаду выконваючага абавязкі кіраўніка дзяржавы максімум да 22 ліпеня. Да гэтай даты ў краіне павінен быць выбраны новы прэзідэнт. Без прыняцця закона паўнамоцтвы Жанін Аньес павінны былі скончыцца 22 студзеня.

У Балівіі 20 кастрычніка 2019 года прайшлі прэзідэнцкія выбары. Згодна з данымі Вышэйшага выбарчага суда, большасць галасоў атрымаў Эва Маралес, які на той момант займаў пасаду кіраўніка дзяржавы. Карлас Меса, яго галоўны сапернік, заявіў, што не прызнае перамогу апанента ў першым туры. Пасля абвяшчэння вынікаў волевыяўлення праціўнікі Эва Маралеса арганізавалі акцыі пратэсту, у краіне пачаліся беспарадкі.

Пасля трох тыдняў пратэстаў Эва Маралес пакінуў сваю пасаду, ахарактарызаваўшы сітуацыю як дзяржаўны пераварот. З яго ўзялі прыклад віцэ-прэзідэнт краіны Альвара Гарсія Лінера і спікеры абедзвюх палат парламента, якія, згодна з Канстытуцыяй, былі наступнымі ў чарзе на прыняцце паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы. Другі віцэ-спікер Палаты сенатараў Жанін Аньес, якая прадстаўляе апазіцыю, аб'явіла, што бярэ на сябе абавязкі прэзідэнта да правядзення новых выбараў, і назначыла свой кабінет міністраў. Усеагульныя выбары ў Балівіі назначаны на 3 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі