Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 лютага 2021, 09:25

Чарнагорыя ўвяла каменданцкую гадзіну з-за пагаршэння эпідэміялагічнай абстаноўкі

11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Чарнагорыі ўвёў каменданцкую гадзіну і абмежаванні на міжгароднія зносіны ў сувязі з рэзкім пагаршэннем эпідэміялагічнай абстаноўкі з-за COVID-19. Аб гэтым расказаў дырэктар Інстытута грамадскага здароўя краіны Ігар Галіч, паведамляе ТАСС.

"На тэрыторыі Чарнагорыі забараняецца выходзіць са сваіх дамоў з 21.00 да 5.00. Таксама абмяжоўваюцца міжгароднія зносіны ў выхадныя. Рэстараны і кафэ павінны абмежаваць сваю работу і закрывацца ў 18.00", - заявіў Ігар Галіч.

Асаблівыя меры ўведзены ў дачыненні да турыстычных цэнтраў Чарнагорыі - Будвы і Цівата. Тут забараняецца работа кафэ і рэстаранаў, уводзіцца забарона на масавыя сходы, работу выхаваўчых устаноў. Вучоба пераводзіцца ў анлайн-фармат. Закрываюцца ўсе магазіны, акрамя прадуктовых.

Насельніцтва Чарнагорыі - усяго 600 тыс. чалавек. Каранавірусам заразіліся 66 857 жыхароў, 861 чалавек памёр, цяпер заражаны 8173 чалавекі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі