ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 14 мая 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +10°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 красавіка 2021, 12:48

Чарговая ноч пагромаў у Белфасце: паліцыя прымяніла вадамёты

Фота  PA Media
Фота PA Media

9 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталіцы Паўночнай Ірландыі Белфасце прайшла чарговая ноч пагромаў і беспарадкаў, паведамляе ВВС.

Маладыя людзі закідалі паліцэйскіх камянямі, петардамі і бутэлькамі з запальнай сумессю. Вартавыя парадку ў адказ прымянілі вадамёты.

У паліцыі адзначаюць, што такія маштабныя беспарадкі не назіраліся ў Паўночнай Ірландыі шмат гадоў.

Акты насілля ў Белфасце ўжо асудзілі прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан, шэраг брытанскіх палітыкаў, партый і грамадскіх арганізацый. "Насіллем нічога не дабіцца. Яно прыносіць страх і трывогу мясцовым жыхарам, якія заслугоўваюць намнога большага. Гэта трэба спыніць", - заявіла міністр юстыцыі Паўночнай Ірландыі Наомі Лонг.

Хваляванні ў Белфасце не сціхаюць з мінулага тыдня. Паводле версіі сіл бяспекі, да беспарадкаў маюць дачыненне схільныя да насілля групоўкі, лаяльныя да пратэстанцкай абшчыны і ўцягнутыя ў гандаль наркотыкамі. Падставай паслужыла рашэнне пракуратуры не прыцягваць да адказнасці шэраг высокапастаўленых палітыкаў з каталіцкай праірландскай партыі Sinn Fein, якія ва ўмовах каранавірусных абмежаванняў наведалі пахаванне былога ўдзельніка Ірландскай рэспубліканскай арміі, які змагаўся за аддзяленне рэгіёна ад Злучанага каралеўства. Акрамя таго, частка пратэстанцкай абшчыны незадаволена асаблівым статусам Паўночнай Ірландыі пасля выхаду Вялікабрытаніі са складу Еўрасаюза.

З пачатку беспарадкаў пацярпелі ўжо больш за 50 паліцэйскіх. Паліцыя заклікала жыхароў устрымацца ад наведвання некалькіх раёнаў Белфаста.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі