
20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА польскі пісьменнік і публіцыст Томаш Грыгуч падзяліўся меркаваннем аб прэзідэнцтве Уладзіміра Зяленскага і будучыні Украіны.
"Праўда заключаецца ў тым, што на наша няшчасце, няшчасце беларусаў, украінцаў, палякаў, расіян, ЗША вырашылі пачаць трэцюю сусветную вайну. Не з Далёкага Усходу, не ад канфрантацыі вакол Тайваня, гэта яшчэ наперадзе, але пачалі на Дняпры, тут, у нашым рэгіёне. Украіна поўнасцю разбурана. Гэта дзяржава распалася, няма такой дзяржавы. Там кіруе чалавек, які (дасягнуў гэтага. - Заўвага БЕЛТА) толькі дзякуючы сіле заходняй прапаганды, сіле акцёрства, няпраўды і падману", - сказаў Томаш Грыгуч.
Ён дадаў: "Сіла амерыканскай прапаганды паўплывала на тое, што большасць людзей у свеце паверыла ў гэты падман, што Украіна абараняе дэмакратычны свет, што спадар Зяленскі з'яўляецца цудоўным дзяржаўным дзеячам. Давайце прыгледзімся і зробім кароткае рэзюмэ прэзідэнцтва Зяленскага. Што засталося пасля яго праўлення? Дэпапуляцыя ва Украіне, поўнасцю знішчаная краіна. Не ведаем, у якім напрамку гэта будзе развівацца, хто гэта будзе адбудоўваць".
Томаш Грыгуч задаўся пытаннем: "Што ў будучым будзе з Украінай? Украіна падзелена. Частка тэрыторый беспаваротна страчана на карысць Расійскай Федэрацыі. Расійская Федэрацыя вызваліла тэрыторыі, якія гістарычна належалі Расіі. Астатняя частка - амерыканская, са спадарамі, якія кіруюць у Кіеве. Мы не ведаем, як гэта далей будзе развівацца. Увесь час ідуць перагаворы дзякуючы ўзброеным канфрантацыям. Тайныя перагаворы паміж Расіяй і ЗША. Нармальныя краіны так робяць. Мы не ведаем, у якім напрамку ўсё будзе развівацца. Мы таксама не ведаем, наколькі ЗША гатовы яшчэ больш знішчыць наш рэгіён, каб выратаваць эрозію ілюзіі амерыканскай гегемоніі".-0-