Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 сакавіка 2021, 15:46

Чалавек мог заразіцца каранавірусам ад кажана праз прамежкавае звяно - СААЗ

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Найбольш верагодна, што каранавірус перадаўся чалавеку ад кажаноў праз іншую жывёлу. Пры гэтым магчымасць уцечкі з лабараторыі вельмі малаверагодная. Аб гэтым паведамляе агенцтва Associated Press са спасылкай на праект фінальнай справаздачы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і Кітая.

У дакладзе СААЗ прадстаўлена некалькі магчымых сцэнарыяў перадачы каранавіруса чалавеку. Найбольш верагоднай прычынай, на думку экспертаў, стала перадача інфекцыі ад кажана праз прамежкавае звяно, гэта значыць іншую жывёлу. Менш верагодным, але ўсё ж магчымым спосабам перадачы магло стаць непасрэднае заражэнне ад кажаноў. Эксперты таксама не выключылі, але назвалі малаверагодным сцэнарый заражэння праз прадукты харчавання.

У СААЗ адзначылі, што бліжэйшы сваяк віруса, які выклікаў пандэмію COVID-19, выяўлены ў кажаноў, якія, як вядома, пераносяць каранавірусы. Аднак у справаздачы гаворыцца, што "эвалюцыйная адлегласць паміж гэтымі вірусамі кажаноў і SARS-CoV-2 ацэньваецца ў некалькі дзесяцігоддзяў, што ўказвае на наяўнасць адсутнага прамежкавага звяна". Адзначаецца, што падобныя вірусы былі выяўлены ў некаторых яшчараў. Норкі і кошкі таксама ўспрымальныя да каранавіруса і маглі выступіць пераносчыкамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі