
Фота Рэнхап
5 кастрычніка, Сеул /БЕЛТА - Рэнхап/. Суд горада Сеул прыгаварыў былога прэзідэнта Рэспублікі Карэя Лі Мён Бака, які абвінавачваецца ў карупцыі і злоўжыванні ўладай, да 15 гадоў турмы і штрафу ў памеры 13 млрд карэйскіх вон ($11,5 млн).
У красавіку 2018 года пракуратура Рэспублікі Карэя абвінаваціла 76-гадовага экс-прэзідэнта ў хабарніцтве, прысваенні сродкаў, злоўжыванні ўладай і запрасіла для яго 20 гадоў калоніі.
Былы прэзідэнт не прысутнічаў на слуханні ў знак пратэсту супраць прамога тэлевяшчання са слухання.
Лі Мён Бак, які знаходзіўся на чале ўлады з 2008 па 2013 год, стаў чацвёртым паўднёвакарэйскім экс-прэзідэнтам - фігурантам крымінальнай справы.-0-