15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Былы прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон прагназуе ў краіне палітычны крызіс, паведамляе РІА Навіны са спасылкай на тэлеканал "Расія 24".
Ён адзначыў у інтэрв'ю, што сітуацыя ў краіне вельмі цяжкая і яна будзе прадаўжаць пагаршацца з-за палітычнай недасведчанасці дзеючай улады. Прычынай таго Ігар Дадон назваў тое, што кіраўніцтва Малдовы спрабуе гуляць у геапалітыку на баку заходніх краін супраць Расійскай Федэрацыі.
Ён таксама адзначыў: пры такім раскладзе шанцаў утрымацца на месцах у цяперашняга кіраўніцтва Малдовы вельмі мала і гэта можа пагражаць урадавым крызісам. Таму датэрміновыя парламенцкія і прэзідэнцкія выбары - магчымая перспектыва.-0-