
Фота з архіва
29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Фінляндыі, Швецыі і Нарвегіі пачаліся буйнейшыя ў Еўропе вучэнні Ваенна-паветраных сіл. Аб гэтым паведамляе РІА Навіны.
Вучэнні Arctic Challenge 2023, дзе ўдзельнічаюць 150 лятальных апаратаў з 14 краін, пройдуць з 29 мая па 9 чэрвеня. У іх таксама будзе задзейнічана амаль 3 тыс. ваенных. У 2023 годзе вучэнні, якія праходзяць раз у два гады, узначальваюць ВПС Фінляндыі.
Акрамя прымаючых краін у вучэннях удзельнічаюць Бельгія, Нідэрланды, Вялікабрытанія, Францыя, Італія, Германія, Канада, Данія, Чэхія і Швейцарыя. НАТА таксама прыме ўдзел са сваімі самалётамі AWACS.-0-