Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 сакавіка 2022, 15:28

Будапешт папярэдзіў, што не дапусціць транзіту зброі ва Украіну

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Венгрыя не дапусціць паставак зброі Украіне праз сваю тэрыторыю, нягледзячы на патрабаванні Уладзіміра Зяленскага, таму што гэта паставіла б пад пагрозу жыццё і бяспеку венграў, заявіў кіраўнік венгерскага МЗС Петэр Сіярта, паведамляе РІА "Навіны".

Паводле слоў Сіярта, на саміце прэм'ер-міністраў Еўрасаюза 24 сакавіка Зяленскі "паўтарыў два добра вядомыя патрабаванні ўкраінцаў: дазволіць пастаўкі зброі праз нашу краіну і адначасова спыніць купляць прыродны газ і нафту ў Расіі".

"Для нас важней за ўсё бяспека Венгрыі і венгерскага народа. Мы дзейнічаем, каб утрымаць Венгрыю ад вайны, таму мы не дапусцім пастаўкі зброі праз нашу тэрыторыю. Гэтыя пастаўкі адразу стануць ваеннай мэтай для знішчэння, і мы не гатовы рызыкаваць жыццём і бяспекай венграў", - напісаў Сіярта ў Facebook.

Прэм'ер-міністр краіны Віктар Орбан па выніках саміту заявіў, што санкцыі на энерганосьбіты з РФ прывядуць да запаволення і спынення венгерскай эканомікі ў найкарацейшы тэрмін, таму Будапешт выступае супраць іх.

У пачатку сакавіка парламент Венгрыі выдаў указ, які забараняе пастаўляць зброю ва Украіну з тэрыторыі краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі