Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 лютага 2019, 15:30

Брытанскія дэпутаты выступаюць за ўвядзенне рэгулявання інтэрнэту

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецыяльная міжпартыйная камісія ніжняй палаты парламента Вялікабрытаніі прыйшла да высновы, што эпоха неадэкватнай самарэгуляцыі інтэрнэту павінна завяршыцца, паведамляе ВВС. Сёння гэта тэма актыўна абмяркоўваецца брытанскімі СМІ.

Як піша The Financial Times, дэпутаты заклікаюць як мага хутчэй стварыць незалежны рэгулятар сацсетак і этычны кодэкс, аналагічны правілам брытанскага медыярэгулятара Ofcom. Сацсеткі павінны будуць выключаць дэзынфармацыйны і небяспечны кантэнт, у адваротным выпадку іх будуць штрафаваць.

Спецыяльная міжпартыйная камісія на працягу 18 месяцаў вяла расследаванне кампаній па дэзынфармацыі і распаўсюджванні фэйкавых навін. Камісія прыйшла да высновы, што кампанія Facebook наўмысна і свядома парушала законы па абароне прыватнай інфармацыі і даных, а безадказнае стаўленне сацсетак да дэзынфармацыі ставіла пад удар сам інстытут дэмакратыі ў Вялікабрытаніі, адзначае The Financial Times.

Традыцыйна ліберальная Guardian таксама падтрымлівае ўвядзенне рэгуляцыйных мер. У сваім аналізе парламенцкай справаздачы газета піша: "Facebook - гэта некіруемы кашмар, што знішчае дэмакратыю, яго неабходна ўзяць пад кантроль".

На думку выдання, кампанія вядзе сябе як "лічбавы гангстар", ставячы сябе вышэй і па-за законам.

The Daily Telegraph публікуе артыкул міністра культуры Вялікабрытаніі Джэрэмі Райта пад назвай "Эпоха тэхналагічнай самарэгуляцыі канчаецца". Міністр лічыць, што, як і любая іншая індустрыя, індустрыя сацыяльных сетак мае не толькі правы, але і абавязак ставіць бяспеку сваіх кліентаў у аснову.

Джэрэмі Райт падкрэслівае, што адна з важнейшых прапаноў парламенцкай камісіі - патрабаванне, каб буйныя анлайн-платформы ўзялі на сябе абавязацельствы па якасці навін. Прадугледжваецца, што самі інтэрнэт-гіганты будуць прыкладаць намаганні па прадастаўленні толькі дакладнага кантэнту, але пры дапамозе знешняга рэгулятара.

"Больш бяспечны інтэрнэт добры і для бізнесу, - піша міністр у канцы свайго артыкула. - Але мы больш не можам спадзявацца толькі на добрую волю інтэрнэт-індустрыі. Ва ўсім свеце ўрады сутыкаюцца з праблемай забеспячэння анлайн-бяспекі сваіх грамадзян. Паколькі эра самарэгуляцыі заканчваецца, Брытанія можа і павінна дзейнічаць адпаведна".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі