Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 студзеня 2021, 09:29

"Брытанскі" штам каранавіруса выявілі ў 60 краінах і раёнах свету

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Штам каранавіруса VOC-202012/01, які характарызуецца высокай заразнасцю, першапачаткова выяўлены ў Вялікабрытаніі, распаўсюдзіўся ўжо ў 60 краінах і раёнах. Гэта на 10 краін і раёнаў больш, чым па стане на 12 студзеня, паведамляе ТАСС са спасылкай на штотыднёвы інфармацыйны эпідэміялагічны бюлетэнь, які Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ) апублікавала сёння ў Жэневе.

"На гэты момант з 60 краін, тэрыторый і раёнаў, размешчаных у шасці рэгіёнах СААЗ, паступілі паведамленні аб завезеных выпадках ці ж аб перадачы гэтай разнавіднасці віруса у мясцовых абшчынах", - адзначае арганізацыя. Адзначаецца таксама, што штам каранавіруса, які атрымаў маркіроўку 501Y.V2 і інфармацыя аб якім першапачаткова паступіла з ПАР, "выяўлены яшчэ ў трох краінах, і іх агульная колькасць дасягнула 23". Гэты вірус прысутнічае ў чатырох з шасці рэгіёнаў СААЗ.

Акрамя таго, за перыяд пасля 12 студзеня ў Бразіліі была выяўлена разнавіднасць каранавіруса, якая атрымала найменне P.1., а таксама зарэгістраваны яшчэ адзін выпадак мутацыі разнавіднасці B.1.1.28. У спецыялістаў, аднак, пакуль няма дастатковай інфармацыі для вываду аб тым, ці з'яўляюцца гэтыя разнавіднасці больш заразнымі і ці праходзіць захворванне больш цяжка ў выпадку заражэння, канстатавалі ў СААЗ.

Раней арганізацыя заявіла, што ўзнікненне новых варыянтаў каранавіруса было чаканым, паколькі вірусам уласціва пастаянна змяняцца. Камітэт СААЗ па надзвычайнай сітуацыі на сваім пасяджэнні 14 студзеня заклікаў краіны пашырыць навуковыя даследаванні геномнай паслядоўнасці ўзбуджальнікаў COVID-19, якія муціруюць, а таксама дзяліцца існуючай інфармацыяй з іншымі дзяржавамі. Эксперты выказаліся за распрацоўку "стандартызаванай сістэмы назваў новых разнавіднасцей" каранавіруса, у якой, на іх думку, не павінна быць "геаграфічных маркераў".

Аб выяўленні новых штамаў каранавіруса ў Вялікабрытаніі і ПАР стала вядома ў снежні 2020 года. На думку вучоных, абодва новыя ўзбуджальнікі з'яўляюцца больш заразнымі і агрэсіўнымі. Паводле даных СААЗ, гэтыя штамы не ўзаемазвязаны. Эксперт СААЗ Марыя ван Керкхове пацвердзіла на брыфінгу ў Жэневе 8 студзеня што новы штам каранавіруса, выяўлены ў Вялікабрытаніі, распаўсюджваецца хутчэй, чым звычайны варыянт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі