Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 студзеня 2019, 12:25

Брытанскі парламент прагаласаваў супраць здзелкі аб умовах Brexit

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Брытанская Палата абшчын прагаласавала супраць узгодненага ўрадам Вялікабрытаніі і ЕС праекта дагавора аб Brexit. Як паведамляе ВВС, гэта можа прывесці да адстаўкі ўрада, датэрміновых выбараў, адтэрміноўкі Brexit і нават паўторнага рэферэндуму аб членстве Вялікабрытаніі ў ЕС.

Галасаванне, якое адбылося ўвечары 15 студзеня, ужо назвалі катастрафічным паражэннем урада Тэрэзы Мэй. Супраць дагавора прагаласавалі 432 дэпутаты, за яго - 202 дэпутаты. Паражэння ўрада з такім разрывам - 230 галасоў - не было яшчэ ніколі ў гісторыі брытанскага парламента.

Пасля галасавання лідар апазіцыйнай Лейбарысцкай партыі Джэрэмі Корбін аб'явіў, што афіцыйна ўносіць прапанову аб вотуме недаверу ўраду.

Калі вотум будзе вынесены, то кансерватары павінны будуць на працягу двух тыдняў паспрабаваць сфарміраваць новы ўрад большасці, а калі гэта ў іх не атрымаецца, то аб'явіць пазачарговыя выбары.

Акрамя пазачарговых выбараў, магчымы і іншыя варыянты развіцця падзей, большасць з якіх вядзе да адтэрміноўкі фармальнага выхаду Вялікабрытаніі з ЕС, які па плане павінен адбыцца 29 сакавіка. Не выключаны і крайнія варыянты "абвальнага" выхаду без урэгулявання адносін, а таксама адмены Brexit.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі