Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 красавіка 2019, 12:46

Бразілія выходзіць з Саюза паўднёваамерыканскіх нацый

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Бразілія аб'явіла аб выхадзе з Саюза паўднёваамерыканскіх нацый (УНАСУР). Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на інфармацыю, размешчаную на сайце МЗС буйнейшай дзяржавы Лацінскай Амерыкі.

"Урад Бразіліі дэнансаваў 15 красавіка ўстаноўчы дагавор Саюза паўднёваамерыканскіх нацый, завяршыўшы прадугледжаную працэдуру выхаду з гэтай арганізацыі. Паведамленне аб такім рашэнні афіцыйна перададзена ўраду Эквадора, які з'яўляецца дэпазітарыем дагавора", - адзначаецца ў паведамленні дыпламатычнага ведамства. Як удакладняецца, рашэнне ўступіць у сілу праз шэсць месяцаў пасля яго абнародавання - у сярэдзіне кастрычніка.

Раней на фоне крызісу ў аб'яднанні аб рашэнні канчаткова выйсці з яго аб'явілі Калумбія, Эквадор, Парагвай і Аргенціна. Чылі прыпыніла свой удзел у арганізацыі. У складзе УНАСУР, створанага як палітычнае і эканамічнае аб'яднанне дзяржаў Паўднёвай Амерыкі ў 2008 годзе, застаюцца Балівія, Венесуэла, Уругвай, Сурынам і Гаяна.

У сакавіку прэзідэнты Аргенціны, Бразіліі, Калумбіі, Парагвая, Перу, Чылі і Эквадора падпісалі пагадненне аб стварэнні новага рэгіянальнага блока - Форума для развіцця Паўднёвай Амерыкі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі