Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
05 верасня 2018, 16:02

Бразілія выдзеліць $6 млн на забеспячэнне бяспекі музеяў краіны

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Бразіліі аб'явіў аб планах патраціць 25 млн рэалаў (каля $6 млн) на праекты, накіраваныя на павышэнне бяспекі ў музеях, паведамляе іспанскае інфармацыйнае агенцтва EFE.

Такія меры прымаюцца бразільскімі ўладамі пасля таго, як пажар знішчыў большасць экспанатаў у Нацыянальным музеі ў Рыа-дэ-Жанэйра.

План падтрымаў прэзідэнт Бразіліі Мішэл Тэмер. Сродкі будуць выдзелены Нацыянальным банкам эканамічнага і сацыяльнага развіцця Бразіліі (BNDES).

Будынак Нацыянальнага музея Бразіліі загарэўся ўвечары 2 верасня і ў выніку практычна поўнасцю згарэў. Музей быў найстарэйшай навуковай установай Бразіліі, у 2018 годзе ён адзначыў сваё 200-годдзе. Тут былі выстаўлены тысячы экспанатаў, якія расказваюць пра гісторыю Бразіліі і іншых краін, у тым ліку прадметы старажытнаегіпецкай культуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі