Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 студзеня 2021, 09:37

Больш за 95 млн чалавек у свеце заразіліся каранавірусам

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У свеце каранавірусам заразіліся больш за 95 млн чалавек. Такія даныя прыводзіць амерыканскі Універсітэт Джона Хопкінса на аснове інфармацыі міжнародных арганізацый, федэральных і мясцовых улад, паведамляе ТАСС.

Паводле звестак універсітэта, каранавірусам заразіліся 95 003 533 чалавекі, з іх 2 029 938 памерлі. Больш за ўсё выяўленых выпадкаў інфіцыравання (23,9 млн) прыпадае на ЗША. Затым ідзе Індыя (10,5 млн) і Бразілія (8,4 млн). Чацвёртае месца займае Расія, дзе зафіксавана больш за 3,5 млн выпадкаў заражэння COVID-19.

Эксперты Сусветнай арганізацыі аховы здароўя адзначаюць, што большасць інфіцыраваных каранавірусам могуць заставацца заразнымі на працягу васьмі-дзевяці дзён пасля з'яўлення сімптомаў хваробы. СААЗ рэкамендуе 14-дзённы каранцін для ўсіх кантактаваўшых з хворымі людзьмі. Гэта пазіцыя заснавана на працягласці інкубацыйнага перыяду.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі