
Фота з архіва
30 студзеня, Урмія /БЕЛТА - ІРНА/. Тры чалавекі загінулі, яшчэ 816 пацярпелі ў выніку землетрасення ў горадзе Хой у правінцыі Заходні Азербайджан на паўночным захадзе Ірана. Аб гэтым паведаміў губернатар правінцыі Махамад Садэг Матамедзян.
Згодна з папярэднімі данымі, землетрасенне нанесла ўрон двум гарадам і больш як 70 вёскам, разбураны многія будынкі.
Землетрасенне магнітудай 5,9 адбылося 28 студзеня ў паўночна-заходняй частцы краіны. Эпіцэнтр падземных штуршкоў знаходзіўся за 23 км на паўднёвы ўсход ад горада Хой, насельніцтва якога складае каля 175 тыс. чалавек. Ачаг залягаў на глыбіні 7 км.-0-