Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 студзеня 2020, 09:54

Больш за 60 чалавек загінулі з-за ліўняў у Бразіліі

29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць ахвяр ліўняў на паўднёвым усходзе Бразіліі дасягнула 63 чалавек. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на выратавальныя службы краіны.

Больш за ўсё загінулых - 52 чалавекі - у штаце Мінас-Жэрайс, дзе надзвычайнае становішча аб'яўлена ў больш як 100 муніцыпалітэтах. Амаль 29 тыс. жыхароў эвакуіраваны з-за пагрозы паводак і апоўзняў, звыш 4 тыс. засталіся без прытулку.

У суседнім штаце Эспірыту-Санту загінулі 9 чалавек. Пакінуць свае дамы былі вымушаны 13 тыс. жыхароў, з іх 1,5 тыс. маюць патрэбу ў новым жыллі. Паводле ацэнак губернатара штата Рэнату Казаграндзі, на аднаўленне пасля стыхіі неабодна не менш як $125 млн. Яшчэ два чалавекі загінулі ў выніку ўдару стыхіі на поўначы штата Рыа-дэ-Жанэйра, там эвакуіравана 13 тыс. чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі