Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 сакавіка 2024, 10:29

Больш за 60 чалавек загінулі і 99 пацярпелі пры тэракце ў "Крокус Сіці Холе" ў Падмаскоўі

Фота РІА Навіны
Фота РІА Навіны
23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пры тэракце ў "Крокус Сіці Холе" ў Падмаскоўі загінулі больш за 60 чалавек і 99 пацярпелі. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

Паводле апошніх даных, у спісе больш за 60 загінулых і 99 пацярпелых, адзначае агенцтва.

Людзі эвакуіраваны з месца надзвычайнага здарэння, машыны хуткай дапамогі развезлі раненых па 12 установах аховы здароўя. Асноўную работу па экстраннай дапамозе медыкі завяршылі, цяпер яны заняты стабілізацыяй стану пацыентаў.

Да тушэння ўзгарання прыцягнуты 477 чалавек. Унутры будынка застаюцца ачагі гарэння, пажарныя разлікі выконваюць праліўку будынка. Ратавальнікі здолелі зайсці ў залу для гледачоў "Крокус Сіці Хола", дзе размяшчаўся эпіцэнтр пажару. Дах над ім абваліўся, вядзецца разбор завалаў.
Пажарныя і медыцынскія верталёты завяршылі работу і адпраўлены ў месцы дыслакацыі, удакладняе агенцтва.-0-

Фота РІА Навіны
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі