Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 ліпеня 2021, 13:06

Больш за 530 амерыканцаў абвінавачаны ў штурме Капітолія 6 студзеня

7 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праз паўгода больш як 530 прыхільнікам экс-прэзідэнта ЗША Дональда Трампа прад'яўлена абвінавачанне за ўдзел у штурме Капітолія 6 студзеня. Аб гэтым паведамляе амерыканская газета The Hill са спасылкай на даныя Міністэрства юстыцыі ЗША.

ФБР апублікавала 11 новых відэазапісаў, на якіх падазроныя жорстка нападаюць на афіцэраў у час беспарадкаў у Капітоліі.

Пракуратура ЗША паведамляе, што прыкладна шэсць чалавек былі арыштаваны па абвінавачанні ў нападзенні на прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі або знішчэнні іх абсталявання.

Акрамя таго, Міністэрства юстыцыі ЗША па-ранейшаму заяўляе, што неабходна дапамога грамадскасці ў выкрыцці 300 чалавек, якія, як мяркуецца, удзельнічалі ў штурме Капітолія, у тым ліку 200 чалавек, якія нападалі на праваахоўныя органы.

Паводле даных агенцтва, да гэтага часу каля дзесяці чалавек прызналі сябе вінаватымі па розных абвінавачаннях.

У выніку нападзення будынку Капітолія быў нанесены ўрон на суму каля $1,5 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі