Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
09 жніўня 2021, 10:17

Больш за 440 тыс. жыхароў кітайскай правінцыі Сычуань знаходзяцца ў зоне бедства з-за ліўняў

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Звыш 440 тыс. чалавек знаходзіцца ў зоне бедства з-за моцных дажджоў, якія абрушыліся на кітайскую паўднёва-заходнюю правінцыю Сычуань. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на інфармацыйны партал Sina.

Паводле яго даных, на гэты час звыш 80,7 тыс. чалавек былі пераселены ў бяспечныя раёны. Інфармацыі аб загінулых і прапаўшых без вестак пакуль не паступала.

Моцныя ліўні абрушыліся на правінцыю Сычуань 6 жніўня. Больш за ўсё пацярпелі гарады Бачжун, Ганьцзы, Дачжоу, Лучжоу, Мяньян і Наньчун.

У нядзелю мясцовыя ўлады паведамілі аб тым, што эканамічны ўрон ад дажджоў перасягнуў 250 млн юаняў (звыш $38,5 млн).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі