Фота pixabay.com
8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Шры-Ланцы больш за 200 прафсаюзаў дзяржаўнага сектара аб'явілі агульнанацыянальную двухдзённую забастоўку 8 і 9 ліпеня. Галоўнае патрабаванне - павышэнне заработнай платы, паведамляе ТАСС.
У акцыі прымаюць удзел работнікі камунальных службаў, супрацоўнікі пошты і тэлеграфа, геадэзісты, сельскагаспадарчыя работнікі, школьныя выкладчыкі і іншыя.
Пры гэтым у Цэйлонскім саюзе настаўнікаў заявілі, што педагогі далучацца да пратэсту 9 ліпеня. Асацыяцыя дзяржаўных медыцынскіх работнікаў і Асацыяцыя медсясцёр Шры-Ланкі вырашылі не падтрымліваць забастоўку, таму ўстановы аховы здароўя працуюць у звычайным рэжыме.
Улады краіны папярэджваюць грамадзян, што дзейнасць многіх устаноў, у тым ліку ў сферы камунальных паслуг, будзе парушана з-за забастоўкі.-0-