Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 верасня 2021, 11:44

Больш за 2 тыс. чалавек эвакуіраваны з-за лясных пажараў у Іспаніі

14 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 2 тыс. чалавек былі эвакуіраваны ў Андалусіі на поўдні Іспаніі з-за лясных пажараў, аведамляе BBC.

У выніку пажару, што пачаўся ў курортным горадзе Эстэпона, ужо загінуў адзін пажарны.

Прэм'ер-міністр Іспаніі Педра Санчэс аб'явіў аб разгортванні ваеннага падраздзялення па надзвычайных сітуацыях для барацьбы з пажарам. Таксама паведамляецца, што ў тушэнні пажараў задзейнічаны 41 самалёт і 25 пажарных машын.

Згодна з папярэднімі данымі, атрыманымі са спадарожніка еўрапейскай камісіі Copernicus, пажар ахапіў больш за 6 тыс. га. У сваю чаргу іспанскія СМІ паведамляюць, што ў выніку лясных пажараў згарэла каля 7,4 тыс. га.

Высокапастаўлены чыноўнік рэгіянальнай пажарнай службы Хуан Санчэс назваў пажар "самым складаным" за апошні час. У аператыўным цэнтры ўпраўлення па тушэнні лясных пажараў сказалі, што агонь быў "незвычайнай сілы" і распаўсюдзіўся ў некалькіх напрамках.

Рэгіянальны дырэктар па ахове навакольнага асяроддзя Кармэн Крэспо заявіла, што пажар, як відаць, быў пачаты наўмысна. На гэты час высвятленнем прычын і абставін пажару займаюцца следчыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі