Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
03 жніўня 2020, 09:39

Больш за 18 млн чалавек у свеце заразіліся каранавірусам

3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць выяўленых выпадкаў заражэння каранавірусам новага тыпу ў свеце перавысіла 18 млн. Аб гэтым сведчаць даныя амерыканскага Універсітэта Джонса Хопкінса, які вядзе падлікі на аснове інфармацыі міжнародных арганізацый, федэральных і мясцовых улад, паведамляе ТАСС.

Паводле даных арганізацыі, колькасць заражаных на гэты момант складае 18 017 556, памерлі 687 930 чалавек. Усяго выздаравелі 10 642 251 інфіцыраваны. Больш за ўсё заражэнняў (4 665 932) зафіксавана ў ЗША. Далей ідзе Бразілія (2 733 677) і Індыя (1 750 723).

У Расіі, паводле даных федэральнага аператыўнага штаба па барацьбе з каранавірусам, зарэгістравана 850 870 выпадкаў заражэння, выздаравелі 650 173 чалавекі, памерлі 14 128.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі