Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 мая 2019, 11:26

Больш за 100 тыс. га лесу гарыць на захадзе Канады

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З канца мінулага тыдня на поўначы канадскай правінцыі Альберта бушуе лясны пажар. Плошча ўзгарання павялічылася з 25 тыс. га да 105 тыс. га, паведамляе ТАСС.

Пажару прысвоена шостая, вышэйшая катэгорыя складанасці. Паводле даных проціпажарнай службы рэгіёна, у ліквідацыі пажару задзейнічаны 28 верталётаў, восем самалётаў і наземная спецтэхніка. На дапамогу ў барацьбе са стыхіяй у рэгіён прыбылі пажарныя з правінцый Брытанская Калумбія, Новая Шатландыя і Антарыа.

Паведамляецца, што з-за пажару свае дамы вымушаны былі пакінуць амаль 5 тыс. чалавек, якія пражываюць побач з зонай бедства. На гэты час пажарныя спрабуюць не дапусціць распаўсюджвання агню на горад Хай-Левел - лясы гараць ужо за 3 км ад населенага пункта, які пакінулі ўсе яго жыхары. Паліцыя перакрыла некалькі аўтадарог у непасрэднай блізкасці ад ачагоў узгарання з-за моцнага дыму. Аб ахвярах і разбурэннях інфармацыі пакуль не паступала.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі