Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 лютага 2019, 15:18

Больш за 100 наглядальнікаў ад СНД акрэдытавана на выбарах у парламент Малдовы

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 100 наглядальнікаў у складзе місіі СНД акрэдытавана на выбарах у парламент Малдовы, якія адбудуцца 24 лютага, заявіў сёння журналістам першы намеснік старшыні Выканаўчага камітэта - выканаўчага сакратара СНД Віктар Гумінскі перад пачаткам пасяджэння Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах СНД у Выканкаме СНД у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы атрымалі запрашэнне ад ЦВК Малдовы, каб місія наглядальнікаў ад СНД прыняла ўдзел у назіранні за парламенцкімі выбарамі. На сённяшні дзень акрэдытавана больш за 100 наглядальнікаў з дзевяці краін Садружнасці, а таксама МПА СНД, Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, Выканаўчага камітэта СНД. Гэта дастатковая колькасць наглядальнікаў, якая дасць магчымасць ахапіць усе 48 выбарчых акруг, створаных на тэрыторыі Малдовы. У нас у рэспубліцы працуюць ужо 12 доўгатэрміновых наглядальнікаў, разгорнуты штаб місіі ў Кішынёве", - расказаў Віктар Гумінскі.

Паводле яго слоў, ацэнка выбарчай кампаніі ў Малдове будзе дадзена па выніках назірання, цяпер, згодна з існуючай інфармацыяй, можна сказаць, што яна праходзіць у адпаведнасці з заканадаўствам краіны, у спакойнай абстаноўцы. "Мы будзем супрацоўнічаць і абменьвацца думкамі з рабочымі групамі іншых місій. У прыватнасці, у мяне як у кіраўніка місіі СНД запланавана сустрэча з кіраўніком місіі наглядальнікаў ад БДІПЧ/АБСЕ. Маніторыць парламенцкія выбары ў Малдове будуць таксама наглядальнікі ад Савета Еўропы, Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Па меры магчымасці мы паспрабуем абмяняцца з імі меркаваннямі па выніках назірання", - адзначыў першы намеснік старшыні выканкама СНД.

Віктар Гумінскі падкрэсліў, што місія наглядальнікаў ад СНД будзе ажыццяўляць сваю работу ў строгай адпаведнасці з заканадаўствам Малдовы. "Мы будзем кіравацца прынцыпамі нейтралітэту, бескампраміснасці, неўмяшання ва ўнутраныя справы дзяржавы. Наша місія як заўсёды дасць аб'ектыўную ацэнку ходу падрыхтоўкі і правядзення парламенцкіх выбараў у Малдове", - дадаў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі