Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 лістапада 2020, 13:22

Больш за 100 млн доз вакцыны супраць каранавіруса "Спадарожнік V" вырабяць у Індыі

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійскі фонд прамых інвестыцый (РФПІ) і вядучы індыйскі вытворца прэпаратаў Hetero заключылі пагадненне па вытворчасці ў Індыі больш як 100 млн доз за год вакцыны "Спадарожнік V" супраць каранавіруса, паведамляе ТАСС.

"РФПІ і вядучы індыйскі вытворца прэпаратаў Hetero аб'яўляюць аб пагадненні па вытворчасці ў Індыі больш як 100 млн доз за год першай зарэгістраванай у свеце вакцыны супраць каранавіруса "Спадарожнік V". Бакі маюць намер запусціць вытворчасць вакцыны ў пачатку 2021 года", - адзначаецца ў паведамленні стваральнікаў вакцыны ў Twitter.

Расія 11 жніўня першай у свеце зарэгістравала вакцыну ад каранавіруса на базе двух штамаў адэнавіруса, якая атрымала назву "Спадарожнік V". Прэпарат, што распрацаваны цэнтрам імя Гамалеі і прайшоў клінічныя выпрабаванні ў чэрвені-ліпені, заснаваны на ўжо вядомай платформе, на якой стварылі яшчэ шэраг вакцын. 15 жніўня ў Міністэрстве аховы здароўя РФ паведамілі аб пачатку вытворчасці прэпарату. Трэці - пострэгістрацыйны - этап клінічных даследаванняў расійскай вакцыны пачаўся 25 жніўня.

Эфектыўнасць вакцыны "Спадарожнік V", згодна з прамежкавымі вынікамі даследаванняў, перавышае 95 працэнтаў на 42-і дзень пасля ўвядзення першай дозы прэпарату пры ўмове атрымання пацыентам другой дозы.

Заяўкі на набыццё звыш 1,2 млрд доз вакцыны "Спадарожнік V" паступілі ад больш як 50 краін. Вакцына для паставак на замежныя рынкі будзе вырабляцца міжнароднымі партнёрамі РФПІ ў Індыі, Бразіліі, Кітаі, Карэі і іншых краінах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі