ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 17 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 жніўня 2019, 09:12

Больш за 10 тыс. га лесу гарыць на Канарах, звыш 9 тыс. чалавек эвакуіраваны

Фота AFP
Фота AFP

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Плошча ляснога пажару на іспанскім востраве Гран-Канарыя перасягнула 10 тыс. га, што, як сцвярджаюць улады, робіць яго самым вялікім пажарам на тэрыторыі краіны ў бягучым годзе, паведамляе агенцтва France-Presse (AFP).

Ужо эвакуіраваны больш за 9 тыс. чалавек. Улады не выключаюць, што ў бліжэйшы час будзе праведзена дадатковая эвакуацыя.

Інфармацыя аб тым, што нехта пацярпеў у выніку разгулу стыхіі, пакуль не паступала.

Пажар пачаўся на востраве 17 жніўня ў раёне населенага пункта Вальесека і распаўсюдзіўся на запаведнік Тамадаба.

У барацьбе са стыхіяй задзейнічаны амаль 1 тыс. чалавек. Работу пажарнікаў ускладняе спёка і моцныя парывы ветру.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі