Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
22 мая 2020, 10:00

Больш за 10 тыс. чалавек засталіся без работы ў Японіі з-за пандэміі

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 10 тыс. жыхароў Японіі страцілі работу ў сувязі з негатыўным уплывам пандэміі захворвання, выкліканага новым каранавірусам, на эканоміку краіны. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на міністра аховы здароўя, працы і дабрабыту Японіі Кацунобу Ката.

"10 835 чалавек засталіся без работы з-за каранавіруса. Іх колькасць прадаўжае павялічвацца з кожным днём", - заявіў ён. Паводле слоў міністра, у большасці свае рабочыя месцы страцілі супрацоўнікі гасцінічнага бізнесу і сферы грамадскага харчавання, а таксама вадзіцелі аўтобусаў і таксі.

Раней паведамлялася, што 70 кампаній Японіі пачалі працэдуру банкруцтва з-за фінансавых страт, выкліканых распаўсюджваннем каранавіруса.

Згодна з апошнімі данымі, агульная колькасць заражаных каранавірусам на тэрыторыі Японіі, уключаючы пасажыраў і экіпаж круізнага лайнера Diamond Princess, перавышае 17,2 тыс., памерлі больш за 800 чалавек. Больш за 13 тыс. чалавек выздаравелі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі