Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 лютага 2020, 11:08

Больш як 300 выпадкаў заражэння каранавірусам зафіксавана за дзень у Рэспубліцы Карэя

27 лютага, Сеул /БЕЛТА - Рэнхап/. У Рэспубліцы Карэя колькасць людзей, якія заразіліся новым тыпам каранавіруса, перасягнула 300 выпадкаў за адзін дзень, паведамілі ў Цэнтры кантролю і прафілактыкі захворвання пры Міністэрстве аховы здароўя.

Колькасць выпадкаў заражэння сёння павялічылася на 334. Большасць з іх - 307 - зарэгістравана ў горадзе Тэгу на паўднёвым усходзе краіны, яшчэ чатыры - у суседняй правінцыі Паўночны Кенсан. У выніку агульная колькасць інфіцыраваных у краіне дасягнула 1595 чалавек. Ахвярамі віруса, які хутка распаўсюджваецца, сталі 12 чалавек.

Паўднёвакарэйскія эксперты лічаць, што ў бліжэйшыя дні колькасць пацверджаных выпадкаў заражэння каранавірусам у краіне павялічыцца.

Успышка выкліканага новым каранавірусам захворвання была зафіксавана ў канцы снежня 2019 года ў кітайскім горадзе Ухань. Паводле апошніх даных, у Кітаі зафіксавана 2,7 тыс. лятальных выпадкаў, выздаравелі 32,4 тыс. чалавек, колькасць людзей, якія заразіліся за час распаўсюджвання віруса, перасягнула 78,4 тыс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі