Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 студзеня 2024, 13:06

Bloomberg: ЗША вывучаюць магчымасць правядзення тайнай аперацыі супраць Ірана 

29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Агенцтва Bloomberg напісала, што ЗША разглядаюць розныя варыянты рэагавання на атаку на іх базу на Блізкім Усходзе, у тым ліку не выключаюць магчымасці ажыццяўлення сакрэтнай аперацыі супраць Ірана. Аб гэтым інфармуе ТАСС.

Паводле інфармацыі агенцтва, нападзенне, якое забрала жыцці трох амерыканскіх ваенных, "выкліча больш рашучую рэакцыю" ЗША, якая па маштабах перасягне тое, што яны рабілі пасля пачатку канфлікту ў сектары Газа.

Сярод магчымых варыянтаў Bloomberg называе "тайную аперацыю, у час якой Вашынгтон нанясе ўдар па Іране". Пры гэтым аб сваім удзеле ў гэтай кампаніі ЗША заяўляць не будуць.

Як адзначае агенцтва, Штаты могуць таксама "непасрэдна атакаваць іранскіх чыноўнікаў".-0- 
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі