
Фота з архіва
15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЗША плануюць выдзеліць Украіне новую ваенную дапамогу на суму ў памеры $650 млн. Аб гэтым паведамляе Bloomberg.
Паводле даных агенцтва, у пакет дапамогі Украіне ўпершыню ўвойдуць процікарабельныя ракеты "Гарпун". Чакаецца, што адміністрацыя Джо Байдэна зробіць афіцыйную аб'яву аб выдзяленні новай ваеннай дапамогі Кіеву.
Раней амерыканскі прэзідэнт падпісаў закон аб прадастаўленні Украіне дадатковай дапамогі на суму $40 млрд.-0-